Top.Mail.Ru
103

Вынікі рэпетыцыі ЦЭ стануць вядомыя 14 лютага

Вынікі рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену стануць вядомыя 14 лютага. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў на адкрыцці 23-й спецыялізаванай выставы для школьнікаў, абітурыентаў, студэнтаў, выпускнікоў ВНУ, бацькоў, прадстаўнікоў улады, бізнесу і грамадскасці «Адукацыя і кар’ера», перадае БелТА.



«На дадзены момант мы апрацавалі 100 % бланкаў — больш за 57 тыс. Вынікі будуць размешчаны ў асабістых кабінетах удзельнікаў РЦЭ ўжо 14 лютага», — падзяліўся Дзмітрый Міронаў.

Кіраўнік РІКВ запэўніў, што ўсе бланкі апрацоўваюцца неаднаразова для выключэння якой-небудзь тэхнічнай памылкі. «У цэлым аб выніках правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену казаць яшчэ рана, паколькі сёння-заўтра мы завяршаем канчатковую апрацоўку бланкаў. Атрымаўшы вынікі, дзеці змогуць ацаніць свае веды і працягнуць падрыхтоўку да самога ЦЭ. Наперадзе яшчэ трэці этап РТ. У выпускнікоў ёсць яшчэ чатыры месяцы, каб падрыхтавацца да здачы экзамену», — сказаў на заканчэнне Дзмітрый Міронаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю