У Гомельскай вобласці не зафіксавана выпадкаў падзення дрэў, пашкоджання будынкаў і ўтварэння затораў на аўтадарогах. Пра гэта паведамілі БелТА ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.
За мінулыя дзяжурныя суткі з-за ўзмацнення непагадзі (вельмі моцны снег, завіруха, снежныя заносы і ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с) падраздзяленні МНС рэгіёна чатыры разы прыцягваліся для аказання дапамогі ў буксіроўцы і выцягванні аўтамабіляў са снегу ў Буда-Кашалёўскім, Жыткавіцкім, Калінкавіцкім і Рагачоўскім раёнах. Адбуксіраваны два легкавыя аўтамабілі, адна машына хуткай медыцынскай дапамогі і рэйсавы аўтобус.
«Выпадкаў падзення дрэў, пашкоджання будынкаў, а таксама ўтварэння затораў на аўтадарогах вобласці не зафіксавана», — расказалі ў МНС.
Таксама ў некаторых населеных пунктах рэгіёна фіксаваліся кароткачасовыя адключэнні электраэнергіі, іх аператыўна аднаўлялі брыгады РУП «Гомельэнерга».