Top.Mail.Ru

Выпрацоўка электраэнергіі Беларускай АЭС набліжаецца да 60 мільярдаў кілават-гадзін

Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз падчас нядаўняга дыялогу з працоўным калектывам ААТ «Шклоўскі льнозавод», паведамілі ў прэс-службе ведамства.



Гаворачы аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС, профільны міністр адзначыў: для Беларусі яна стала не толькі цяжкім выпрабаваннем, але і вызначыла падыходы да развіцця энергетыкі, дзе ключавы прыярытэт — бяспека. Гэты вопыт шмат у чым вызначыў стратэгічныя рашэнні па развіцці атамнай энергетыкі ў краіне.

Сёння БелАЭС — асноўная крыніца энергіі. Амаль 60 мільярдаў кілават-гадзін выпрацаванай электраэнергіі дазволілі дыверсіфікаваць энергабаланс краіны і знізіць залежнасць ад імпартуемых рэсурсаў.

Паралельна фарміруецца поўная інфраструктура галіны. 

У прыватнасці, рэалізуецца праект па стварэнні пункта пахавання радыеактыўных адходаў: вызначаны патэнцыйныя пляцоўкі ў Гродзенскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, вядзецца іх ацэнка з улікам патрабаванняў бяспекі.

У ведамстве падкрэслілі, што Беларусь паслядоўна развівае атамную энергетыку на прынцыпах надзейнасці, тэхналагічнасці і адказнасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю