Top.Mail.Ru

Выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў пройдуць у Беларусі з 1 па 10 чэрвеня

Выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў пройдуць у Беларусі з 1 па 10 чэрвеня. Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова, паведаміла БелТА.


У гэтым годзе ў 9-х класах беларускіх школ навучаецца амаль 101 тыс. навучэнцаў. «Як і ў мінулым годзе дзевяцікласнікі здаюць чатыры абавязковыя экзамены: пераказ па рускай і беларускай мовах, кантрольную работу па матэматыцы і гісторыю Беларусі ў вуснай форме. Экзамены пачынаюцца з 1 чэрвеня і прадоўжацца да 10 чэрвеня. Тэксты заданняў для правядзення экзаменаў у пісьмовай форме, як і раней, спецыялісты Міністэрства адукацыі давядуць праз сродкі масавай інфармацыі (па тэлебачанні і радыё), а таксама мы размесцім іх на нашым сайце», — расказала Ірына Каржова.

Выпускныя экзамены ў пісьмовай форме пройдуць 1-га, 3-га і 8 чэрвеня. «Канкрэтныя даты экзамену ў канкрэтнай школе вызначае кіраўнік установы адукацыі. Вучэбныя заняткі для вучняў 9-х і 11-х класаў завяршаюцца 25 мая. З 26 мая ва ўстановах адукацыі праводзяцца кансультацыі па падрыхтоўцы да выпускной кампаніі», — праінфармавала начальнік упраўлення.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю