Выпускныя вечары ва ўсіх школах і гімназіях сталіцы пройдуць сёння, 13 чэрвеня. Урачыстасці пачнуцца ў 20:00. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Узнагароды разам з атэстатамі і сертыфікатамі цэнтралізаваных экзаменаў навучэнцам уручаць на выпускных вечарах.
Урачыстасці пачнуцца ў 20:00. Прагучаць віншаванні ў адрас маладых людзей ад ганаровых гасцей — дэпутатаў, прадстаўнікоў органаў улады, дзеячаў культуры, спартсменаў і іншых. Потым адбудзецца канцэртна-забаўляльная праграма. Выпускныя вечары завершацца ў 05:00.
Для гарантавання бяспекі ў школах і на прылеглых тэрыторыях будзе арганізавана дзяжурства прадстаўнікоў праваахоўных органаў, МНС. Дапамогу акажуць і бацькі.
Міністэрства адукацыі рэкамендавала, каб свята максімальна было арганізавана сіламі педагогаў, выпускнікоў пры падтрымцы бацькоў. Чырвонай ніткай праз усе мерапрыемствы пройдзе тэма 80-годдзя Вялікай Перамогі. Для таго, каб выпускны вечар стаў па-сапраўднаму запамінальнай і значнай падзеяй, усе актыўнасці будуць аб’яднаны пад агульнай канцэпцыяй, якая будзе адлюстроўваць глыбокі сэнс і каштоўнасці, закладзеныя ў жыцці школы.