Top.Mail.Ru
180

Вырашальны этап Лігі нацый УЕФА стартуе ў Германіі

Сёння ў Мюнхене ў першым паўфінальным матчы сустрэнуцца футбалісты Германіі і Партугаліі (пачатак гульні ў 22.00 па мінскім часе).


У 2019 годзе партугальцы былі пераможцамі першага сезона гэтага турніру, а нямецкія футбалісты ўпершыню дабраліся да паўфінальнай стадыі. Заўтра ў другім паўфінале ў Штутгарце дзейны пераможца Лігі нацый зборная Іспаніі згуляе з камандай Францыі, якая выйграла ЛН у 2021 годзе. Пераможцы паўфінальных сустрэч 8 чэрвеня ў Мюнхене разыграюць галоўны прыз, а няўдачнікі згуляюць у Штутгарце ў матчы за трэцяе месца, паведамляе БелТА. 

У вырашальным паядынку першага сезона Лігі нацый партугальцы перамаглі каманду Нідэрландаў — 1:0, у фінале другога сезона французы былі мацнейшыя за іспанцаў — 2:1, а два гады таму зборная Іспаніі заняла першае месца, адолеўшы ў фінальным матчы харватаў у серыі пенальці — 5:4.

  • Зборная Беларусі ў гэтым сезоне выступала ў трэцім па рангу дывізіёне Лігі нацый і заняла трэцяе месца ў групе С3, прапусціўшы наперад каманды Паўночнай Ірландыі і Балгарыі.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю