Top.Mail.Ru

Вырашаць маштабныя задачы, фарміраваць правільную стратэгію. Лукашэнка аб ролі эканамічнага блока

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Міністэрства эканомікі са 105-годдзем з дня ўтварэння эканамічных органаў краіны і прафесійным святам — Днём эканаміста. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«Першыя старонкі вашай гісторыі звязаны з Дзяржпланам БССР — унікальнай структурай, якая па крупінках выбудоўвала гаспадарчую дзейнасць маладой савецкай рэспублікі, заклаўшы трывалы фундамент для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця сучаснай Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што роля эканамічнага блока цяпер з’яўляецца адной з ключавых у забеспячэнні высокатэхналагічнай, канкурэнтаздольнай эканомікі і захаванні нацыянальнай бяспекі. «Менавіта ад вашага прафесіяналізму залежаць якаснае пераўтварэнне выгляду краіны і павышэнне ўзроўню жыцця нашых грамадзян, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Перакананы, што і ў далейшым вы зможаце паспяхова вырашаць маштабныя задачы кожнай пяцігодкі і фарміраваць правільную стратэгію на будучае».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам Мінэканомікі моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых здзяйсненняў на карысць Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю