З 1 мая мяняюцца памеры субсідый, прывязаных да бюджэту пражытачнага мінімуму, паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны.
Для горада субсідыя складае 11 БПМ.
З 1 мая да 31 ліпеня 2026-га яна раўняецца 5 605,82 рубля. У малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы, а таксама ў сельскіх населеных пунктах — 15 БПМ, або
7 644,30 рубля. Пры арганізацыі беспрацоўнымі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак, — 20 БПМ, або 10 192,40 рубля.
Як можна атрымаць грошы на падтрымку свайго бізнесу? Для гэтага трэба быць зарэгістраваным як беспрацоўны ў службе занятасці, быць старэй за 18 гадоў, напісаць заяву ў службу занятасці і прадставіць бізнес-план (спецыялісты могуць дапамагчы).