Top.Mail.Ru
2210

Выратаваны пры пажары ў Вілейскім раёне мужчына памёр у бальніцы ад апёкаў

Выратаваны пры пажары ў Вілейскім раёне мужчына памёр у бальніцы ад апёкаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.



30 верасня ў 1.05 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Шыпкі Вілейскага раёна. Пры пажары гаспадар дома, пенсіянер 1951 года нараджэння, атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны. 1 кастрычніка ад атрыманых траўмаў ён памёр у бальніцы.

Прычына пажару высвятляецца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю