Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў М’янму завяршыўся культурнай праграмай, паведаміла БелТА.
Кіраўнік беларускай дзяржавы і выконваючы абавязкі Прэзідэнта М’янмы, старшыня Камісіі Нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайн высадзілі дрэва ў Нацыянальным батанічным садзе Нейп’ідо.
Сімвалічная пасадка дрэва стала першай часткай культурнай праграмы, якой працягнулася сустрэча лідараў Беларусі і М’янмы. Аляксандр Лукашэнка і Мін Аун Хлайн высадзілі Канко — кветкавае дрэва ўдачы і дабрабыту — у гонар першага ў гісторыі візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў М’янму.