Top.Mail.Ru

Высокія тэхналогіі, перспектывы будаўніцтва. Выстава «Будпрагрэс-2026» адкрылася ў Мінску

Міжнародная спецыялізаваная выстава «Будпрагрэс-2026» адкрылася ў Мінску, паведаміла БелТА.


Выстава праходзіць з 15 па 17 красавіка. Мерапрыемства з’яўляецца ключавой пляцоўкай для абмену вопытам паміж спецыялістамі будаўнічай галіны, наладжвання дзелавых кантактаў і дэманстрацыі найноўшых будаўнічых матэрыялаў і тэхналогій. Сярод удзельнікаў выставы — брэнды будаўнічага інструмента і сродкаў механізацыі, вытворцы і дылеры спецтэхнікі, распрацоўшчыкі інавацыйных і кампазітных матэрыялаў, вытворцы грузавога, складскога і такелажнага абсталявання, асноўных матэрыялаў, тэхналагічных ліній і заводаў пад ключ, пастаўшчыкі будаўнічых і аздобных матэрыялаў, абсталявання, мэблі, сантэхнікі і іншыя.



Як адзначылі на адкрыцці выставы, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026—2030 гады вызначыла сем прыярытэтаў, адным з якіх з’яўляецца стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця, што прадугледжвае ў тым ліку будаўніцтва камфортнага жылля. Кааперацыйныя ўзаемадзеянні, інавацыйныя праекты ў галіне будаўніцтва дазваляюць выконваць найважнейшыя параметры, паказчыкі і мэты праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Выстава «Будпрагрэс» дапамагае знаходзіць новых партнёраў, кантракты і праекты ў сферы будаўніцтва. 



На экспазіцыйнай пляцоўцы прадстаўлены такія раздзелы, як «Будаўнічая тэхніка і лагістыка», «Тэхналогіі і абсталяванне для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў», «Будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі», «Аздобныя матэрыялы», «Інжынерныя сістэмы і аўтаматызацыя будынкаў», «Вокны. Дзвярныя сістэмы і падлогавыя пакрыцці», «Інтэр’ер і добраўпарадкаванне». Суправаджаць экспазіцыю будуць семінары і канферэнцыі, шоў-дэманстрацыі ад кампаній-удзельнікаў.




Арганізатарамі выставы выступілі «Мінскэкспа» і Рэспубліканскі саюз будаўнікоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю