Top.Mail.Ru

Выстаўка «Непахісныя. Фоталетапіс подзвігу» пра славутых жанчын Беларусі

Выстаўка «Непахісныя. Фоталетапіс подзвігу» пра славутых жанчын Беларусі адкрылася ў прасторнай галерэі мінскага гандлёвага цэнтра «Сталіца».


Імёны гэтых вядомых зямлячак увайшлі ў летапіс нашай гісторыі з другой паловы мінулага стагоддзя да сённяшніх дзён. Яны былі ў першых радах тых, хто адраджаў зруйнаваныя вайною гарады і вёскі, падымаў сельскую гаспадарку і прамысловасць, ствараў новыя ўстановы навукі, асветы, культуры.
Гэты ўнікальны «жаночы фотаальбом» сведчыць пра трывалую повязь між сучасніцамі і іх папярэдніцамі, адзінства іх гераічнай працы на шляху ад пасляваеннага адраджэння да сённяшніх дасягненняў, паказвае ролю жанчыны — аснову сям'і і духоўнасці нацыі.
Арганізатарамі экспазіцыі сталі партыя «Белая Русь» і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Усе фота выстаўкі суправаджаюцца лаканічным тэкстам, які знаёміць гледачоў з біяграфіямі гераічных працаўніц. 
У рамках гэтага фотарэпартажа немагчыма паказаць усіх яго гераінь з розных часоў, расказаць аб прадстаўніцах шматлікіх прафесій. Мы прапануем пазнаёміцца ўсяго з некалькімі здымкамі, якія разам з іншымі сталі яскравымі штрыхамі агульнага жаночага партрэта. 

Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара


1. На вернісажы ў «Сталіцы».



2. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Баранава. 



3. Звеннявыя калгаса «Бальшавік» Ганна Буднік і калгаса «Чырвоны сцяг» Марыя Касяк.



4. Член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларускай ССР Таццяна Бірыч. 



5. Жывёлавод ААТ «Бальшавік-Агра» Тамара Курак.



6. Майстар народных мастацкіх рамёслаў Тамара Станіслаўчык.



7. На вернісажы ў «Сталіцы».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю