Выстава арганізавана пры падтрымцы Беларускага саюза жанчын і Белаграпрамбанка ў рамках праекта «Мой свет у фарбах».
Пачуцці майстроў з 72 рэгіёнаў Беларусі знайшлі сваё месца ў фарбах на палатне, узорах на тканіне, керамічных вырабах, прадстаўленых на кірмашы. Яны даступныя да куплі па сімвалічных цэнах. Асабліва ўлічваючы тое, што кожны твор нібы гаворыць з гледачом, пускаючы ў свет аўтара. «Іх мастацтва народжанае з чыстых эмоцый. У гэтым сіла і каштоўнасць творчасці людзей з інваліднасцю», — адзначыла на адкрыцці мерапрыемства міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля ПАЎЛЮЧЭНКА.
Творчасць для гэтых людзей стала часткай рэабілітацыі. У сістэме Мінпрацы і сацабароны працуюць 48 рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў, дзейнічаюць больш за 2,6 тысячы гурткоў і клубаў па інтарэсах. Удзельнікі забяспечваюцца матэрыяламі бясплатна, а кожны год да такіх праграм далучаюцца звыш 10 тысяч чалавек.
Для гасцей мерапрыемства падрыхтавалі яшчэ і інтэрактыўныя зоны з майстар-класамі: па маляванні, лепцы з гіпсу, 3D-мадэляванні, роспісы пернікаў у тэхніцы «Dot-art», стварэнні эка-свечак і аўтарскіх значкоў. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з аўтарскай методыкай «Невідушчы жывапісец», зрабіць аквагрым, наведаць інклюзіўную кавярню і стаць удзельнікам бяспройгрышнай латарэі.
Аміна НАЗАРАВА
Фота: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны