25 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося прэзентацыя рарытэту з музейнай калекцыі «Жывапіс» — абразок «Прападобная Еўфрасіння Полацкая». Гэта падарунак маці беларускаму мастаку Яўгену Ражкову.
З ёй Яўген Назаровіч прайшоў усю вайну. У складзе 3-га Беларускага фронту вызваляў Оршу, Барысаў, Мінск, Ліду, Гродна, быў цяжка паранены пад Кёнігсбергам. Абразок з Кіева-Пячэрскай лаўры і гарачыя малітвы Маці дапамаглі яму застацца ў жывых. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ст. і вышэйшай салдацкай узнагародай — ордэнам Славы III ст.
Часовая экспазіцыя «рарытэты музея» мае на мэце прэзентацыю аднаго ўнікальнага музейнага прадмета — рэліквіі вайны, сімвала агульнага і асабістага подзвігу пакалення пераможцаў, якія выратавалі свет ад фашызму.
Першым быў прадстаўлены пісталет-кулямёт «ТМ-44», выраблены ў 1944 годзе партызанскімі збройнікамі Я. І. Цемяковым і Я. А. Менкіным, за якім рушыў услед рукапісны партызанскі часопіс брыгады «Полымя» Мінскай вобласці.
Выставачны праект прысвечаны 80-й гадавіне Вялікай Перамогі.
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА