Top.Mail.Ru

Выставу «Мая Беларусь» наведалі больш за 300 тысяч чалавек

Выстава дасягненняў суверэннай Беларусі стала праектам, якім адкрыўся Мінскі міжнародны выставачны цэнтр: з яе пачалася гісторыя ММВЦ. Але, напэўна, нават самі арганізатары не чакалі такой папулярнасці экспазіцыі «Мая Беларусь». З моманту адкрыцця — 28 снежня — выставу наведала ўжо больш за 300 тысяч чалавек.


Для яе папулярнасці было зроблена ўсё. На 30 000 кв. м экспазіцыйнай плошчы, у залах і пад адкрытым небам, можна азнаёміцца з найбольш значнымі і ўражальнымі дасягненнямі беларускай навукі, культуры, эканомікі і г. д. На цікавасць наведвальнікаў працуюць і стаўка на інтэрактыўнасць, і велізарная колькасць унікальных экспанатаў — многія з іх упершыню дэманструюцца шырокай грамадскасці. Для зручнасці наведвальнікаў велізарная экспазіцыя (абыйсці ўсе лакацыі за гадзіну-паўтары не атрымаецца) падзелена на тэматычныя лакацыі: «Знак якасці», «Культурная спадчына», «Разумны горад», «Прыгожая краіна», «Навука і інтэлект», «Клопат пра здароўе», «Спартыўная краіна», «Атамная энергія», «Сельская гаспадарка» і г. д. — усяго іх адзінаццаць. Ёсць фудкорт, фотазоны і інсталяцыі, тэрыторыя культурных праектаў, дзе штодня праходзяць розныя актыўнасці — ад канцэртаў да кінапаказаў.

Напачатку работы выставы «Мая Беларусь» штодзённая колькасць гасцей ММВЦ дасягала 35 тысяч наведвальнікаў, цяпер у выхадны на выставу прыязджае ў сярэднім каля 25 тысяч чалавек, адзначаюць у «БелЭкспа». Калі вы не паспелі даехаць да новага выставачнага цэнтра (вул. П. Мядзёлкі, 24), то пабываць на выставе «Мая Беларусь» цяпер — самы час: яна завяршае працу 27 студзеня. А ўбачыць унікальную экспазіцыю на ўласныя вочы варта: гэты праект, несумненна, застанецца ў гісторыі Беларусі, як адна са значных падзей культурнага і грамадскага жыцця нашага часу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю