Top.Mail.Ru
318

Выставу, прысвечаную памяці Максіма Багдановіча, адкрылі ў Гродне

Выставу «І вечна гарыць твая зорка...», прымеркаваную да Дня памяці Максіма Багдановіча, адкрылі ў музеі паэта ў Гродне, паведамілі БелТА ва ўстанове культуры.



Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 года. Праз 25 гадоў яго не стала-25 мая 1917 года паэт памёр ад туберкулёзу. Хоць яго жыццё было непрацяглым, паэт пакінуў глыбокі след у беларускай літаратуры. Творчая спадчына Максіма Багдановіча, якая непарыўна звязана з роднай зямлёй, яе гісторыяй, народнымі песнямі і міфамі, увайшла ў залаты фонд айчыннай літаратуры, працягвае натхняць сучасных аўтараў, мастакоў, кампазітараў, скульптараў, рэжысёраў. Выстава прысвечана памяці паэта, адзначылі арганізатары.

У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі прэм’еры спектакля «Зорка Венера», пастаўленага ў 1970 годзе на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Ролю маці паэта Марыі Афанасьеўны Багдановіч выканала народная артыстка Беларусі Людміла Златава. У музеі можна ўбачыць яе фотаздымкі, а таксама пастаноўшчыкаў і ўдзельнікаў прэм’еры.

Тут жа кнігі пра жыццё і творчасць паэта — «Шляхі» (1986), «Паэзія Максіма Багдановіча» (1978), «Загадка Багдановіча» (1969), а таксама зборнікі вершаў паэта «Зорка Венера» (1991), «Шыпшына» (1991), «Мае песні» (1991).

Прыцягваюць увагу аўтографы вершаў Анатоля Брусевіча «Першая зорка» з прысвячэннем Багдановічу (1991) і Дануты Бічэль-Загнетавай «З высокай зоркі Венеры» (1990-я).



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю