Top.Mail.Ru

Вытворчасць высокафункцыянальнай пражы новага пакалення рыхтуецца да запуску ў Слоніме

Вытворчасць высокафункцыянальнай пражы новага пакалення рыхтуецца да запуску ў Слоніме, паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна «Беллегпрам».



Старшыня канцэрна Надзея Лазарэвіч наведала ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка», дзе азнаёмілася з ходам рэалізацыі вялікага інавацыйнага праекта па вытворчасці высокафункцыянальнай пражы новага пакалення. Тут будзе наладжаны выпуск многакампанентнай і аднакампанентнай пражы з асаблівымі ўласцівасцямі на аснове гібкіх тэхналогій.

Увод аб’екта ў эксплуатацыю запланаваны да канца жніўня 2026 года, а выхад на праектную магутнасць — на верасень.

Таксама Надзея Лазарэвіч азнаёмілася з бягучым вытворчым працэсам, ацаніла ўзровень загрузкі абсталявання, умовы працы і ход рэалізацыі інвестыцыйных праграм. Яна абмеркавала з адміністрацыяй фабрыкі сыравіннае забеспячэнне, пашырэнне рынкаў збыту і кадравы патэнцыял прадпрыемства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю