Top.Mail.Ru
161

Вытворчых траўм у АПК сёлета стала менш

На працягу ўсёй уборачнай кампаніі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі асаблівую ўвагу ўдзяляла пытанням бяспечнай працы аграрыяў.



Правядзенне маніторынгаў захавання норм і правілаў аховы працы, навучанне работнікаў, дапамога ў стварэнні належных умоў — уся гэта работа была накіравана на дасягненне галоўнай мэты: зніжэнне рызык атрымання траўм. Па выніках кампаніі, якая ўжо завяршылася, прафсаюзы адзначаюць, што вытворчых траўм у аграпрамысловым комплексе ў цэлым і падчас уборачнай кампаніі ў прыватнасці сёлета стала менш.

У той жа час праведзеная работа паказала, што на месцах дапускаюцца парушэнні, якія паўтараюцца з году ў год і могуць выклікаць сур’ёзныя траўмы. У прыватнасці, сустракаюцца выпадкі, калі транспартныя сродкі і іншае абсталяванне выкарыстоўваюцца без ахоўных загарод частак, якія рухаюцца або круцяцца; пры рамонце тэхніка ўстанаўліваецца на выпадковыя прадметы. Як паказвае практыка папярэдніх гадоў, такія парушэнні нярэдка станавіліся прычынай сур’ёзнага траўміравання работнікаў. Таксама завальныя ямы зернесушыльных комплексаў не заўсёды абсталяваны неабходнымі металічнымі ахоўнымі кратамі, якія выключаюць магчымасць падзення ў іх работнікаў. Ёсць і пытанні па выдачы або выкарыстанні сродкаў індывідуальнай аховы, правядзенні інструктажаў па ахове працы.

У цэлым толькі за адзін месяц тэхнічнай інспекцыяй працы ФПБ выяўлена больш за 800 розных парушэнняў аховы працы ў аграпрамысловых арганізацыях, на кожны выпадак прафсаюзамі выдадзены рэкамендацыі на іх устараненне. І, як правіла, наймальнікі аператыўна ліквідуюць недахопы.

Алена КРАВЕЦ

Чытайце таксама: Пазачарговы ХІ з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пройдзе ў снежні гэтага года

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю