З улікам зваротаў спажыўцоў МАРГ праверыў рынак дастаўкі ежы і выявіў шэраг парушэнняў з боку некаторых суб’ектаў, паведамілі ў ведамстве.
Так, пры афармленні заказу на дастаўку ежы спажыўцам не падаваўся выбар формы аплаты — у большасці выпадкаў аплата прапаноўвалася выключна ў безнаяўнай форме (плацежнай карткай), але таксама зафіксаваны выпадак прыёму толькі наяўных сродкаў.
Акрамя таго, выяўлены факты адсутнасці на сайце ўсёй неабходнай інфармацыі і ўстанаўлення неабгрунтаваных абмежаванняў у выглядзе мінімальнай сумы заказу.
Да арганізацый, у дзейнасці якіх выяўлены парушэнні, адносяцца рэстараны Mak.by, «KFC», «Burger Kіng», «GARAGE», а таксама сэрвіс eda-dostavka.by.
— Па дадзеных фактах усім названым суб’ектам выдадзены прадпісанні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Кантроль за выкананнем правоў грамадзян у гэтай сферы будзе працягнуты, — запэўнілі ў ведамстве.