Нацыянальны цэнтр электронных паслуг запрашае жыхароў трох гарадоў і бліжэйшых населеных пунктаў у снежні атрымаць сродкі электроннага лічбавага подпісу па папярэднім запісе, паведамляе БелТА.
Будуць даступны паслугі выдання, прадаўжэння і абнаўлення сертыфіката ЭЛП. Атрымаць сродкі ЭЛП можна ў рэгіянальных цэнтрах падтрымкі прадпрымальніцтва: 2, 3 снежня ў Жлобіне (вул. Таварная, 14), 8, 9 снежня — у Салігорску (вул. К.Заслонава, 63), 15, 16 снежня — у Оршы (вул. Уладзіміра Леніна, 58А).
Запісацца можна па тэлефонах: (17) 311 30 00 (даб. 719), (29) 737 30 00 (даб. 719), (29) 311 33 00 (даб. 719), e-mail: zapis@nces.by, чат-бот @ncesoffbot. Званкі прымаюцца з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 19.00.
У пісьме трэба ўказаць горад для атрымання сродкаў ЭЛП, УНП, нумар рабочага тэлефона, электронную пошту, колькасць паслуг. Неабходна зрабіць 100%-ю перадаплату паслугі і сабраць поўны пакет дакументаў (раздрукаваць, запоўніць, падпісаць, усе копіі заверыць), мець пры сабе носьбіт ключавой інфармацыі (НКІ) пры атрыманні паслугі без выдачы НКІ, арыгінал дакумента, які засведчвае асобу, для арганізацый, якія фінансуюцца праз органы дзяржаўнага казначэйства, — і арыгінал дагавора.
Падрабязная інфармацыя аб сертыфікатах і парадку атрымання размешчана на сайце НЦЭУ ў раздзеле «ДзяржСКАК».