Top.Mail.Ru
223

Выйшаў трэйлер серыяла «Яно: Сардэчна запрашаем у Дэры» паводле рамана Стывена Кінга

Стрымінгавы сэрвіс HBO Max выпусціў афіцыйны трэйлер доўгачаканага прыквела «Яно: Сардэчна запрашаем у Дэры». Прэм’ера серыяла, які раскажа новыя гісторыі пра жудаснага клоўна Пенівайза, прызначаная на 26 кастрычніка. Пра гэта паведамляе SB.by.


Стваральнікі захавалі галоўную інтрыгу: злавеснага Пенівайза зноў сыграе Біл Скарсгард. Дзеянне першага сезона, які складаецца з дзевяці эпізодаў, перанясе гледачоў у 1962 год у горад Дэры, аднак частка падзей будзе адбывацца і ў 1930-х.

Рэжысёрскае крэсла заняў Эндзі Мускэці, які кіраваў здымкамі абедзвюх поўнаметражных карцін «Яно». У праекце таксама задзейнічана зорны склад, які ўключае Тэйлар Пэйдж, Джавана Адэпа, Джэймса Рэмара і Мэдэлін Стоу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю