Паміж падзеямі апошняга фільма і новага серыяла прайшло 50 гадоў, і рэпліканты захапілі ўладу ў Лос-Анджэлесе.
Prime Video прадставіў новы трэйлер серыяла «Бягучы па лязе 2099», дзеянні якога разгортваюцца ў сусвеце аднайменных фільмаў.
Па сцэнарыі паміж апошняй карцінай і новым серыялам прайшло 50 гадоў. За гэты час рэпліканты ўчынілі ў Лос-Анджэлесе паўстанне і зараз яны кіруюць горадам, а людзі — істоты другога гатунку.
У цэнтры падзей — дзяўчына Хору, якая хаваецца ад закона і прыкідваецца робатам. Другая галоўная гераіня — рэплікантка Олуэн, якой засталося нядоўга жыць. Яны аб’ядноўваюцца, каб разгадаць таямнічае знікненне дзясяткаў рэплікантаў за апошні год.
У галоўных ролях Хантэр Шэфер (Хора) і Мішэль Еа (Алуэн), а выканаўчым прадзюсарам выступіў Рыдлі Скот, які зняў арыгінальны, самы першы фільм.
У серыяле будзе 8 эпізодаў, яны выйдуць адначасова 25 лістапада на Amazon Prime Video.