Выйшла новая кніга «Подвижные белорусские народные игры». Выданне створана пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і Беларускай алімпійскай акадэміі і пабачыла свет у серыі «Поспех у спорце — поспех у жыцці» выдавецтва «Беларусь».
Расказвае загадчык рэдакцыі выдавецтва Юлія Аверчанка:
Мы ўдзячны ўкладальнікам кнігі Людміле Смірновай, Ганне Краевіч, Кацярыне Гарусавай за такую творчую працу. Выданне «Подвижные белорусские народные игры» — далёка не першы зварот да дадзенай праблематыкі. Мы ў выдавецтве ўжо стварылі пэўны накірунак такога характару творчых праектаў. Стыль выкладання, выбар саміх гульняў, прыгожы дызайн — усё гэта спрыяе рэалізацыі, продажу кніг. Думаю, што не трэба нікога пераконваць ў тым, што гульні садзейнічаюць пазнанню света, фізічнаму і духоўнаму развіццю дзяцей. Праз народныя гульні дзеці знаёмяцца з культурай, традыцыямі і звычаямі сваёй краіны. Дарэчы, у кнізе, пра якую ідзе размова, сабраны перасоўныя беларускія народныя гульні для дзяцей любога ўзросту. Простыя правілы, мінімальны набор інвентара дазваляюць праводзіць гульні ў любых умовах.
Кнігу «Подвижные белорусские народные игры», якая выйшла ў выдавецтве «Беларусь» накладам 2000 экзэмпляраў, можна набыць у кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама ў кнігарні «Акадэмкніга» ў Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72.
Фота Belarus.travel