Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ва ўрадзе.
Тут адзначылі, што пастанова ўрада падрыхтавана ў мэтах выканання пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 г. № 281 «Аб выплаце штогадовай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі».
Выплата матэрыяльнай дапамогі будзе праводзіцца ў перыяд з 4 па 8 мая 2026 года.
Так, матдапамога ў памеры 5 000 рублёў прадугледжана інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года.
Матэрыяльную дапамогу ў памеры 2 500 рублёў атрымаюць асобы, узнагароджаныя ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны; якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на ўзвядзенні абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог. Таксама такую суму атрымаюць асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда».
Матэрыяльную дапамогу ў памеры 1 500 рублёў атрымаюць члены сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (муж і жонка, якія не ўступілі ў новы шлюб, дзеці — інваліды з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленыя, удачароныя), іншыя ўтрыманцы, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам). Таксама выплата ў такім памеры прадугледжана былым вязням, у тым ліку непаўналетнім, фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета, а таксама былым непаўналетнім вязням іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам; інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны альбо наступствамі ваенных дзеянняў.
Ва ўрадзе растлумачылі, што на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі з рэспубліканскага бюджэту прадугледжана накіраваць 10,6 мільёна рублёў.