Top.Mail.Ru

Вызначаны пераможцы нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» за 2025 год

Вызначаны пераможцы нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» за 2025 год. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Усяго на конкурс было пададзена 483 заяўкі. Пры вызначэнні пераможцаў улічваліся такія паказчыкі, як выручка ад рэалізацыі прадукцыі, рэнтабельнасць продажаў, экспарт тавараў і паслуг, сума выплачаных падаткаў, дадаткова створаныя рабочыя месцы і іншыя.

У выніку вызначаны 33 пераможцы ў пяці намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг», «Эфектыўны індывідуальны бізнес».

Акрамя таго, звання «Ганаровы прадпрымальнiк» удастоены тры арганізацыі, прызнаныя пераможцамі нацыянальнага конкурсу другі год запар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю