Top.Mail.Ru
246

Вызначаны прэтэндэнты конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2025 года

Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту, завяршыўся прыём заявак і дакументаў на ўдзел у конкурсе.
У спіс прэтэндэнтаў на званне лаўрэата ўключаны 30 арганізацый, якія прадстаўляюць розныя галіны эканомікі.


— Найбольш вострая барацьба за званне лаўрэата ў 2025 годзе чакаецца па кірунках «вытворчасць харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі» і «аказанне паслуг і выкананне работ», — пракаментавалі ў ведамстве.
Дарэчы, у ліку ўдзельнікаў конкурсу 18 арганізацый з’яўляюцца лаўрэатамі 2022 года і пацвярджаюць сваё званне ў 2025-м.
— Цяпер завяршаецца разгляд экспертамі прадстаўленых арганізацыямі дакументаў, пасля чаго плануецца наведванне прэтэндэнтаў з мэтай ацэнкі фактычнага стану работ па якасці непасрэдна на месцах, — растлумачылі ў Дзяржстандарце.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю