Top.Mail.Ru

Вызначыліся групы першага этапу Кубка Беларусі па баскетболе

У Мінску адбылася жараб’ёўка папярэдняй стадыі 30-га розыгрышу Кубка Беларусі па баскетболе, паведамляе БелТА.



У групе А мужчынскага турніру выступяць чэмпіёны краіны — баскетбалісты «Гродна-93», а таксама магілёўскі «Барысфен» і брэсцкая «Вікторыя». У групе В разам з дзеючым уладальнікам Кубка «МІНСКАМ» згуляюць віцебскі «Рубон» і «Гомельскія рысі». У рашаючым паядынку мінулага кубкавага сезона баскетбалісты «МІНСКА» перамаглі «Барысфен» з рэзультатам 81:72 і 15-ты раз сталі ўладальнікамі трафея. У матчы за бронзавую ўзнагароду спартсмены «Гродна-93» перайгралі «Рубон» — 78:64.

У спаборніцтвах жаночых каманд у папярэдняй групе А мінулыя ўладальніцы Кубка — баскетбалісткі «МІНСКА» будуць сапернічаць са сваёй маладзёжнай камандай і «Гарызонтам-2-РЦАП». Чэмпіён краіны — гродзенская «Алімпія» ў групе В сустрэнецца з «Гарызонтам» і «Гомельскімі рысямі». У фінале папярэдняга розыгрышу «МІНСК» абыграў «Алімпію» — 68:50, уладальніцамі бронзавых узнагарод сталі баскетбалісткі «Гарызонта». У актыве «Гарызонта» дзесяць кубкавых трыумфаў, на адзін менш у «Алімпіі», шэсць разоў уладальнікамі Кубка Беларусі станавіўся «МІНСК».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю