Top.Mail.Ru

Вызначыліся пераможцы другога тура чэмпіянату Беларусі па баскетболе 3×3

На сталічных кортах «Палова-Арэны» завяршыўся другі этап новага сезона спаборніцтваў па баскетболе 3×3, паведамляе БелТА.


Пераможцам этапу адкрытага мужчынскага чэмпіянату Беларусі стаў «Барысфен», серабро заваявалі баскетбалісты «Мінска-U21 PRO», бронза ў «Мінска PRO». У жанчын золата ўзялі спартсменкі «Мінска-3», другое месца заняў «Гарызонт-3», трэцім фінішаваў «Мінск-1».

На пляцоўкі каля мінскага Палаца спорту выйшлі 199 каманд з Беларусі, Азербайджана, Кітая, Узбекістана і Расіі. Усяго было згуляна 372 матчы ў дзесяці катэгорыях — ад прафесіяналаў да аматараў-юніёраў. Трэці этап пройдзе на «Палова-Арэне» 22-23 жніўня, а пераможцы і прызёры цяперашняга сезона стануць вядомы пасля фінальнага тура, які адбудзецца 5-6 верасня.

Арганізатары спаборніцтваў — Беларуская федэрацыя баскетбола, Міністэрства спорту, Мінгарвыканкам, мінскі Палац спорту, ДУ «Белспортзабеспячэнне».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю