Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату свету па хакеі 2025 года, які праходзіць адразу ў дзвюх краінах — Швецыі і Даніі, паведамляе Sputnik.
Зборная ЗША ў 1/4 фіналу сусветнага першынства сустрэцца з ігракамі фінскай каманды.
Па выніках групавога этапа амерыканцы занялі другое месца ў групе B, на іх рахунку 17 заробленых балаў паводле вынікаў сямі праведзеных на чэмпіянаце матчаў. А фіны сталі трэцімі ў групе A, у іх у актыве 16 ачкоў.
Зборная Канады згуляе супраць Даніі, шведы будуць змагацца з чэхамі за выхад у наступны этап, а Аўстрыя разыграе пуцёўку ў паўфінал са Швейцарыяй.
Матчы чвэрцьфінальнай стадыі турніру пройдуць 22 мая. Паўфіналы планетарнага форуму запланаваны на 24 мая, а фінал і паядынак за бронзавыя медалі адбудуцца 25 мая.
У гэтым годзе элітны дывізіён сусветнага першынства пакінулі зборныя Казахстана і Францыі, яны занялі апошнія месцы ў сваіх групах. Ім на змену ў наступным годзе прыйдуць ігракі Вялікабрытаніі і Італіі, якія ў пачатку мая заваявалі права на павышэнне ў класе па выніках турніру ў першым дывізіёне.