Top.Mail.Ru
261

WSJ: Трамп пакуль сумняваецца наконт сілавой аперацыі супраць Венесуэлы

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп яшчэ не сфарміраваў канчатковага меркавання адносна магчымай ваеннай аперацыі ў Венесуэле, перадае БелТА.



Па звестках крыніц, Трамп нядаўна выказаў прадстаўнікам амерыканскай адміністрацыі высокага рангу свае сумненні па пытанні сілавога сцэнарыя для адхілення ад улады венесуэльскага прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Разам з тым прэзідэнт ЗША працягвае цікавіцца ў сваіх памочнікаў варыянтамі магчымай ваеннай аперацыі.

Як адзначаецца, часовых рамак для прыняцця рашэння не ўстаноўлена, Трампу прапанаваны шэраг падыходаў, у тым ліку ўзмацненне жорсткасці санкцый і павышэнне пошлін у дачыненні да краін — імпарцёраў нафты з Венесуэлы, узмацненне падтрымкі апазіцыі разам з нарошчваннем ваеннай прысутнасці ў рэгіёне, а таксама правядзенне тайных аперацый і нанясенне авіяўдараў.

Вашынгтон абвінавачвае ўладу Венесуэлы ў недастаткова актыўнай барацьбе з кантрабандай наркотыкаў. ВМС ЗША размясцілі ў Карыбскім моры восем караблёў, атамную падводную лодку, 10 тыс. вайскоўцаў і знішчаюць у міжнародных водах хуткасныя лодкі з людзьмі ў іх, якіх галаслоўна абвінавачваюць у кантрабандзе наркотыкаў з Венесуэлы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю