Top.Mail.Ru

XIII пасяджэнне Сумеснай калегіі МНС Беларусі, Казахстана і Расіі праходзіць у Нясвіжы

У штогадовым пасяджэнні ўдзельнічаюць міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вадзім Сіняўскі, міністр Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Аляксандр Куранкоў і міністр па надзвычайных сітуацыях Казахстана Мурат Муханаў.


Калегіяльны орган выратавальных службаў Беларусі, Казахстана і Расіі створаны для каардынацыі сумеснай працы па абароне людзей і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый: 

— Аб’ядноўваючы нашы веды, тэхналогіі і практыкі, мы разам ствараем адзіную прастору бяспекі, разам удасканальваем метады абароны ад надзвычайных сітуацый і навыкі рэагавання, — адзначыў Вадзім Сіняўскі. — Супрацоўніцтва нашых выратавальных ведамстваў выбудавана на трывалым падмурку шматгадовых добрасуседскіх адносін нашых дзяржаў — Беларусі, Казахстана і Расіі, эфектыўных у першую чаргу дзякуючы ўзаемадзеянню кіраўнікоў дзяржаў, якое стварае надзейную аснову і стратэгічны вектар для ўсіх сумесных ініцыятыў. 

Сёлета бакі абмяркуюць укараненне перадавых тэхналогій у вытворчасць пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, інавацыйныя падыходы да ліквідацыі надзвычайных сітуацый на электратранспарце, а таксама ўдасканаленне сістэм маніторынгу і прагназавання пажараў і правядзення выратавальных работ у горнай мясцовасці са скальным рэльефам.

У МНС Беларусі падкрэслілі: за гады дзейнасці сумесная калегія стала пляцоўкай для выпрацоўкі як стратэгічных, так і практычных рашэнняў, накіраваных на ўмацаванне бяспекі насельніцтва, аб’ектаў эканомікі і крытычнай інфраструктуры ад шырокага кола сучасных выклікаў і пагроз. Акрамя трохбаковага парадку дня, кіраўнікі выратавальных ведамстваў засяроджаць увагу на прасоўванні агульных інтарэсаў у рамках СНД, АДКБ, ЕАЭС і іншых міжнародных структур.

Аміна НАЗАРАВА

Фота МНС Беларусі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю