Top.Mail.Ru
252

XV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрыюць 11 снежня

XV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум пачнецца ў Вялікім тэатры Беларусі 11 снежня, паведамілі БелТА ва ўстанове культуры.


Вядучыя майстры опернага мастацтва пятнаццаты раз збяруцца на мінскай сцэне. У юбілейны год у праграме запланаваны прэм’ерныя спектаклі беларускага калектыву, грандыёзныя гала-канцэрты з удзелам зорак сусветнай оперы, знакавыя пастаноўкі тэатра ў цэлым, а таксама спектаклі вядучых оперных дамоў іншых краін, якія выклікалі рэзананс у публікі і крытыкаў.

Адкрые оперны форум 11 снежня «Арлеанская дзева», яе ж пакажуць 12 снежня. 11 снежня загалоўную партыю выканае лаўрэат міжнародных конкурсаў Дар’я Гаражанка, 12 снежня — заслужаная артыстка Беларусі Аксана Волкава. За дырыжорскім пультам у вечар адкрыцця гледачы ўбачаць народнага артыста Башкартастана Арцёма Макарава, другім спектаклем дырыжыруе малады маэстра Віталь Грышчанка.

19 снежня галоўныя партыі — Таццяны Ларынай і Яўгенія Анегіна — у оперы П. І. Чайкоўскага выканаюць салісты Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Дзмітрый Зуеў і Наталля Петражыцкая.

Паказы гэтых спектакляў стануць прыгожым завяршальным акордам у «Год Чайкоўскага». Гэты творчы праект праводзіць Вялікі тэатр у гонар 185-гадовага юбілею генія рускай музыкі.

Пазней, 20 снежня, у Камернай зале Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца прэм’ера оперы Георга Фрыдрыха Гендэля «Аціс і Галатэя», а 21 снежня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі выступяць лаўрэаты Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М. І. Глінкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю