Top.Mail.Ru
242

XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Мала93ечна — 2025» пройдзе 13 і 14 чэрвеня

Дарэчы, акунуцца ў фестывальную атмасферу жыхары і госці горада змогуць задоўга да названых дат. Старт музычнаму марафону арганізатары дадуць ужо 10 чэрвеня штодзённымі канцэртнымі праграмамі творчых калектываў Мінскай вобласці і агульнарэспубліканскімі акцыямі на Цэнтральнай плошчы і ў Палацы культуры горада Маладзечна, прэзентацыямі кніг і літаратурных праектаў у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Багдановіча, шматлікімі мастацкімі майстар-класамі, паказамі тэатральных пастановак для гледачоў рознага ўзросту ў Мінскіх абласных драматычным тэатры і Тэатры лялек «Батлейка», а таксама цікавымі сустрэчамі з вядомымі творчымі людзьмі на прадпрыемствах і ва ўстановах раёна.



З 10 па 14 чэрвеня запланавана некалькі дзясяткаў мерапрыемстваў, якія ў поўнай меры прадэманструюць, наколькі багатыя гісторыя і традыцыі Беларусі. Там будуць паказаны лепшыя дасягненні ў сферы культуры нашай краіны.

Фанфары музычна-паэтычнага форуму прагучаць у Маладзечне 13 і 14 чэрвеня. Па традыцыі, асноўныя яго мерапрыемствы — Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю — пройдуць на галоўных сцэнічных пляцоўках горада. Гэта Палац культуры і летні Амфітэатр у парку культуры і адпачынку імя Перамогі. Таксама на працягу двух фестывальных дзён парадуе публіку сваёй творчасцю Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга». Знакаміты аркестр і Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні — гэта тое, без чаго фестываль у Маладзечне ўжо немагчыма ўявіць. Не прапусціце!

Яна ВАЛАСАЧ

Фота festyval.by


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю