У вырашальным заездзе сярэбраны прызёр Алімпіяды 2024 года ў Парыжы выдатна правёў заключныя 500 м дыстанцыі і выйграў залаты медаль. Вынік — 6.41,09 секунды.
Другое і трэцяе месцы занялі сапернікі Залатога з Грэцыі і Румыніі.
Днём раней бронзавы медаль у спаборніцтвах лодак лёгкай вагі выйграў Мікіта Карнееў.