Генерал-маёр юстыцыі Сяргей Яўмененка вызвалены ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і звольнены са службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 сакавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.