Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла пазітыўныя перамены, але былі і дрэнныя старонкі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб свяце 7 лістапада ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць, перадае БелТА.
«Ліміт на рэвалюцыі скончыўся даўно. Я не прыхільнік рэвалюцый і як гісторык я не хачу, каб гэта паўтарылася ў нас», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Тым не менш Аляксандр Лукашэнка захаваў гэтае свята хаця б таму, што яшчэ жывыя многія прадстаўнікі старэйшага пакалення, для якіх гэта была і ёсць вельмі значная дата.
«Але рэвалюцый нам ужо не трэба. Пасля рэвалюцый загінулі мільёны людзей», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён звярнуў увагу, што калі ў Вялікую Айчынную ваявалі супраць захопнікаў — фашыстаў, то ў грамадзянскую вайну пасля рэвалюцыі забівалі адзін аднаго. «Нам гэта не трэба», — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка разам з тым адзначыў і пазітыўныя бакі. Так, у выніку рэвалюцыі беларускія землі атрымалі шанц на незалежнасць.
«І не ўсё дрэнна было пасля Кастрычніка. Тысячы заводаў пабудавалі. Але былі і дрэнныя старонкі», — канстатаваў беларускі лідар.