Top.Mail.Ru

«Яе назвалі Міра»: гісторыя кацяняці з Алешак, якое знайшло ў Беларусі новы дом

Былыя гаспадары не змаглі ўзяць з сабой рудое кацяня з Алешак, але ў Беларусі для яго знайшоўся цёплы дом, паведамляе БелТА са спасылкай на тэлеканал «Першы інфармацыйны».


Тое, што цуды здараюцца, як і любоў з першага погляду, пацвярджае гісторыя, якая адбылася з кацянём, што прыехала з Алешак у Беларусь. На жаль, яго гаспадары не змаглі ўзяць малога з сабой, папрасіўшы перадаць кацяня ў добрыя рукі. І яны знайшліся ў рэдакцыі газеты «Гомельская праўда». Для маляняці падабралі і адпаведнае імя — Міра.

«Гэта Міра, ёй прыкладна 5–6 месяцаў, так сказаў ветурач. Калі я працавала ў аэрапорце Гомеля, у мітусні ўбачыла пераноску і прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа побач. Яны мне распавялі, што кацяня пакінулі. Я адчула, што гэта знак: яна павінна быць у доме, у цяпле. Руды рудога не пакіне», — сказала супрацоўнік рэдакцыі Уладзіслава Супруноўская.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю