Сталічныя аператыўнікі праводзіць праверку па заявах кліентаў аўтахаўса, якія па афіцыйных дагаворах перадавалі фірме свае аўтамабілі для продажу. Аднак ні грошай, ні машын не атрымалі.
Устаноўлена, што практычна ўсе іншамаркі рэалізаваны за мяжой. Па гэтых фактах праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.
Зараз у АУС звярнуліся каля 40 пацярпелых. Агульная сума ўрону, паводле папярэдніх ацэнак, перавышае 1 мільён долараў.
Па словах намесніка начальніка УУР ГУУС Мінска Андрэя Арлоўскага, міліцыя звяртаецца да іншых магчымых пацярпелых: калі вы апынуліся ў аналагічнай сітуацыі — звяртайцеся ў раённы орган унутраных спраў ці па тэлефоне 102.