Top.Mail.Ru
138

Як абараніць кузаў аўтамабіля ад рэагентаў зімой: простыя правілы ад эксперта

Рэагенты — галоўная пагроза для транспартнага сродку. Яны агрэсіўна ўздзейнічаюць не толькі на лакафарбавае пакрыццё, але і на металічныя элементы кузава. Каб мінімізаваць шкоду ад падобных праблем, аўтаэксперт Дзмітрый Сямёнаў рэкамендуе выконваць тры простыя правілы. Пра гэта паведаміла sb.by.



1. Рэгулярная мыйка аўто. Гэта самы просты і эфектыўны спосаб нейтралізаваць дзеянне хіміі. Эксперт рэкамендуе наведваць мыйку не радзей за адзін раз на тыдзень. Пры гэтым вельмі важна старанна прамываць дно і колавыя аркі, дзе збіраецца асноўны аб’ём солевых адкладанняў.

2. Стварэнне ахоўнага бар’ера. Узімку рэкамендуецца апрацоўваць кузаў машыны воскам, вадкім шклом або керамічным пакрыццём. Наносіць іх лепш пасля мыйкі машыны на сухую паверхню. Таксама не забудзьцеся пра гумавыя ўшчыльняльнікі і дзвярныя завесы — гэта ўратуе іх ад уздзеяння агрэсіўнага асяроддзя і перападаў тэмператур.

3. Антыкаразійная абарона дна. Спецыяльныя саставы прадухіляюць з’яўленне карозіі, значна падаўжаюць жыццё кузаву аўто.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю