Top.Mail.Ru
242

Як адаб’ецца на рабоце «Белавія» зняцце санкцый ЗША, расказаў Чаргінец

Што змянілася ў рабоце «Белавія» пасля заяў ЗША аб зняцці санкцый з авіяперавозчыка, расказаў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў грамадзянскай авіяцыі, паведаміла БелТА.


«Значная падзея для нас — часткова знятыя санкцыі. Працэс урэгулявання нашых адносін працягваецца, — расказаў Ігар Чаргінец, дадаўшы, што на дадзены момант вонкава для пасажыраў усё засталося па-ранейшаму. — Як працавалі стабільна, так і працягваем выконваць свае абавязкі. Унутрана так — працэс ідзе. Немагчыма на працягу месяца або двух унесці вялікія змены ў нашу работу з ЗША. Безумоўна, будуць змены. Мы працуем. Напэўна, гэта пакуль не вельмі публічная работа, і вонкава пакуль непрыкметная». 


Ігар Чаргінец адзначыў, што, у прыватнасці, гаворка ідзе пра пастаўкі запчастак, кампанентаў з ЗША. Таксама авіякампаніі будзе прасцей ажыццяўляць разлікі ў доларах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю