Top.Mail.Ru
386

Як аднавіцца ва ўніверсітэце пасля адлічэння?

Калі студэнт быў адлічаны, аднавіцца для працягу навучання можна, але ёсць важныя ўмовы, паведамляе Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў.


Аднаўленне дапускаецца не раней за заканчэнне навучальнага года, у якім адбылося адлічэнне. Выключэнне складаюць выпадкі адлічэння па прызыве на тэрміновую ваенную службу, ваенную службу афіцэраў па прызыве, па кантракце або пры накіраванні на альтэрнатыўную службу.

Не падлягаюць аднаўленню студэнты, якія не прайшлі прамежкавую атэстацыю за першы семестр (ці першае паўгоддзе), калі адлічэнне адбылося не па вышэйназваных прычынах.

Перад падачай заявы неабходна ўдакладніць канкрэтныя правілы аднаўлення ў сваёй навучальнай установе.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю