Top.Mail.Ru
204

Як адрозніць фэйкавы штраф за парушэнне ПДР, нагадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі

Як адрозніць фэйкавы штраф за парушэнне правілаў дарожнага руху, нагадаў начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Ротчанкаў, перадае БелТА.



Ён звярнуў увагу на тое, што Дзяржаўтаінспекцыя ніколі не накіроўвае інфармацыю аб прыцягненні да адказнасці з указаннем штрафу праз месенджары Viber або Telegram. Для гэтага выкарыстоўваецца толькі мабільная сувязь і СМС-паведамленні. «Пры гэтым не пазначаецца ніякая сума штрафу — гэта выключана. І не паказваецца парадак яго аплаты», — адзначыў Віктар Ротчанкаў.

У выпадку атрымання СМС са штрафам любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа зайсці на сайт МУС, зарэгістравацца і ў сваім асабістым кабінеце паглядзець інфармацыю пра гэты штраф. «Таксама партал „Е-паслуга“ дазваляе зарэгістравацца і праглядзець інфармацыю аб прыцягненні да ўсёй адміністрацыйнай адказнасці, не толькі па Дзяржаўтаінспекцыі. Усе пералічаныя звесткі можна ўбачыць на тым жа партале», — расказаў начальнік.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю