Top.Mail.Ru
253

Як адрозніваецца сітуацыя на рынку нерухомасці ў абласных цэнтрах, расказалі ў Дзяржкаммаёмасці

У абласных цэнтрах Беларусі ў першым квартале 2025 года сумарна здзейснена амаль 3 тыс. здзелак куплі-продажу кватэр.

 Якое жыллё па плошчы і цане апынулася ў топе попыту ў розных гарадах, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Так, за першыя тры месяцы гэтага года больш за ўсё кватэр сярод абласных цэнтраў прадалі ў Гродне, дзе зарэгістравана 1018 здзелак. У іншых абласных гарадах сітуацыя прыкладна раўназначная: у Брэсце здзейснена 429 здзелак, Віцебску — 529 здзелак, Гомелі — 582 здзелкі, Магілёве — 403 здзелкі.

Зыходзячы з дадзеных аналітыкі, у Брэсце пераважна набывалі аднапакаёвыя кватэры, у Віцебску і Гродне — двухпакаёвыя, а ў Гомелі і Магілёве попыт паміж аднапакаёвымі і двухпакаёвымі кватэрамі размеркаваўся прыкладна аднолькава.

Сярэдняя цана здзелак па выніках першага квартала 2025 года да чацвёртага квартала 2024 года павялічылася ва ўсіх абласных цэнтрах. У Брэсце яна перасягнула адзнаку $1 тыс.у эквіваленце, а максімальны рост зафіксаваны ў Магілёве. Пры гэтым дынаміка сярэдняй цаны здзелак па месяцах рознанакіраваная: у сакавіку да лютага ў Брэсце і Віцебску зніжэнне да 2%, у Гродне — да 1%, а ў Магілёве і Гомелі забяспечаны рост на 5% і 6% адпаведна.

Як і ў папярэднім квартале, максімальны грашовы абарот на рынку кватэр назіраўся ў Гродне — $40,2 млн у эквіваленце, найменшы сярод абласных цэнтраў зафіксаваны ў Магілёве — $15,5 млн у эквіваленце.

У Дзяржкаммаёмасці заўважылі, што самыя дарагія кватэры сярод абласных цэнтраў як агульным коштам, так і коштам квадратнага метра былі прададзеныя ў Гародні. Кватэру плошчай больш за 150 кв.м там купілі за $170 тыс. у эквіваленце. Што тычыцца кошту квадратнага метра, яго максімальнае значэнне ў першым квартале сярод паказчыкаў абласных гарадоў склала $2930. У такі кошт абышоўся квадратны метр у кватэры плошчай амаль 40 кв.м у доме 2022 года пабудовы ў Гродне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю