Top.Mail.Ru
120

Як адсвяткуюць юбілей Уладзіміра Гасцюхіна на «Беларусь 3»?

Заўтра, 10 сакавіка, народнаму артысту Беларусі Уладзіміру Гасцюхіну спаўняецца 80 гадоў. З нагоды святочнай даты сацыякультурны тэлеканал падрыхтаваў для прыхільнікаў кінамайстра падарунак — паказ шэрагу кінастужак з удзелам акцёра. 



Так, у сам дзень нараджэння гледачоў чакае ў эфіры паказ ваеннай драмы «Узыходжанне», дзе артыст стварыў адзін з самых моцных вобразаў у сваёй кар’еры. Таксама нам прапануюць паглядзець сацыяльную драму «Паляванне на ліс». Дарэчы, перагледзець абодва фільмы зможаце і 11 сакавіка. Акрамя мастацкіх кінастужак, 10 сакавіка ў 11:35 «Беларусь 3» пакажа выпуск праекта «100 пытанняў даросламу», дзе школьнікі распытваюць акцёра пра жыццё і творчасць. 

А вось 12 чысла прыхільнікаў акцёра парадуюць у эфіры «Беларусь 3» мастацкім фільмам «Старшына» і драмай «Генерал», у аснову якой пакладзены мемуары вядомага савецкага военачальніка Аляксандра Васільевіча Гарбатава. Паўтор фільмаў адбудецца 13 сакавіка.

Алена ВАСІЛЬЕВА
Фота з адкрытых крыніц


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю