Як аформіць дапамогу па доглядзе за пажылым чалавекам старэйшым за 80 гадоў або інвалідам I групы, растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
У Мінпрацы растлумачылі, што для прызначэння дапамогі неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» мясцовага органа ўлады або ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства асобы, якая мае патрэбу ў доглядзе.
- Памер дапамогі пры доглядзе за адным непрацаздольным складае 100% бюджэту пражытачнага мінімуму. Па 31 кастрычніка гэтая сума складае Br487, 72. Пры доглядзе за двума і больш непрацаздольнымі памер дапамогі складае 120% БПМ, што эквівалентна больш за Br585 да 31 кастрычніка.
Таксама ў ведамстве адказалі на актуальнае пытанне: ці можна працаваць і атрымліваць дапамогу па доглядзе? У Мінпрацы ўдакладнілі: «Так, але гэта тычыцца бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, апекуноў (папячыцеляў) інвалідаў I групы альбо асоб 80 гадоў і старэйшых, калі яны: працуюць паводле працоўнай дамовы на ўмовах няпоўнага працоўнага часу, зарэгістраваныя ў якасці ІП і не ажыццяўляюць дзейнасць у сувязі са знаходжаннем у працэсе спынення дзейнасці або дзейнасць якіх прыпыненая».
Для падачы заявы неабходна прадаставіць наступныя дакументы: дакумент, які сведчыць асобу, працоўную кніжку заяўніка, медыцынскую даведку аб стане здароўя заяўніка, якая пацвярджае адсутнасць псіхіятрычнага і наркалагічнага ўліку, заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб патрэбнасці ў пастаянным доглядзе.
Дапамога па доглядзе прызначаецца з дня падачы заявы.