Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нагадвае, што сямейны капітал можна выкарыстоўваць для аплаты сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных установах, а таксама ў навучальных установах спажывецкай кааперацыі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Паведаміла «Мінская праўда».
Як можна выкарыстоўваць сродкі?
З дапамогай сямейнага капіталу можна аплаціць навучанне членаў сям’і (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі). Прычым сродкі можна накіраваць на першую, другую ці наступную адукацыю, незалежна ад формы яе атрымання (вочная, завочная або дыстанцыйная).
Як аформіць аплату навучання?
Для афармлення аплаты трэба падрыхтаваць шэраг дакументаў:
• пашпарт заяўніка і навучэнца (пры адсутнасці — пасведчанне аб нараджэнні);
• рашэнне (копія рашэння) аб прызначэнні сямейнага капіталу;
• дагавор з навучальнай установай;
• даведка аб тым, што дзіця або адзін з бацькоў з’яўляецца студэнтам (навучэнцам);
• пасведчанне аб шлюбе;
• дакументы пра занятасць мужа (жонкі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і.
Пасля гэтага падайце заяву ў службу «Адно акно».
Пасля прыняцця рашэння пра датэрміновае распараджэнне звярніцеся ў «Беларусбанк» для пералічэння сродкаў на рахунак навучальнай установы.
Тэрмін разгляду заявы ў выканкаме — да 1 месяца. Тэрмін пералічэння сродкаў у банку — 31–41 дзень.