Top.Mail.Ru

Як атрымаць новае пенсіённае пасведчанне ў выпадку яго страты або пашкоджання, расказалі ў Мінпрацы

Як атрымаць новае пенсіённае пасведчанне, калі ранейшае было страчана або прыйшло ў непрыгоднасць, расказалі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.



У такім выпадку выдаецца дублікат пасведчання. Для яго атрымання неабходна звярнуцца ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы знаходжання пенсіённай справы.

Для афармлення дубліката трэба будзе падаць заяву з указаннем прычын страты пасведчання або прывядзення яго ў непрыгоднасць. Акрамя таго, неабходныя адна фатаграфія памерам 30×40 мм і дакумент, што засведчвае асобу. Калі пасведчанне стала непрыгодным, яго арыгінал таксама трэба мець пры сабе.

У ведамстве падкрэслілі, што дублікат пенсіённага пасведчання выдаецца бясплатна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю