Top.Mail.Ru
237

Як атрымаць вызваленне ад працы для праходжання дыспансерызацыі?

Мінпрацы нагадвае парадак дзеянняў для дыспансерызацыі.

Работніку трэба загадзя выбраць дзень для медагляду, напісаць адпаведную заяву і ўзгадніць дату з наймальнікам.

Застаецца з’явіцца ў медустанову ў абяцаны тэрмін, а пасля прынесці меддаведку, якая пацвярджае гэта.

«Працоўны кодэкс гарантуе вызваленне ад працы для праходжання дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заробку», — звярнулі ўвагу ў ведамстве.

Частата, з якой спецыяліст можа праходзіць дыспансерызацыю, залежыць ад узросту супрацоўніка:

  • да 40 гадоў — будуць вызваляцца ад працы 1 раз у 3 гады з захаваннем сярэдняга заробку;
  • работнікам, якім 40 гадоў і больш, штогод будзе прадастаўляцца 1 дзень з захаваннем сярэдняга заробку;
  • работнікам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама на працягу 5 гадоў да дасягнення такога ўзросту (жанчыны з 53 гадоў, мужчыны з 58 гадоў), — 2 дні штогод.
Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю