Top.Mail.Ru
475

Як айчынны кінематограф расказвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны?

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстаўка эскізаў і кадраў з фільмаў савецкіх рэжысёраў «Беларускі кінематограф аб Вялікай Айчыннай вайне». Экспазіцыя прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Выстаўка будзе праходзіць да 17 мая (уваход вольны). Наведвальнікі змогуць пабачыць эксклюзіўныя візуальныя матэрыялы з гісторыі айчыннага кінематографа. 


— У год, калі мы святкуем юбілей Вялікай Перамогі, калі сур’ёзна працягваецца расследаванне Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па справе генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ўжо вядома, што загінуў кожны трэці чалавек, вельмі важна наведваць менавіта такія выстаўкі, — пераканана Антаніна Карпілава, загадчык аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. — Гэтую выстаўку вылучае сярод іншых тое, што яна вельмі эмацыянальная з пункту гледжання выказвання аўтараў. На ёй прадстаўлены не сухія фотадакументы, тут паказаны перажыванні людзей, якія прайшлі вайну. Наведвальнікі могуць убачыць унікальныя кадры найлепшых ваенных фільмаў. Гэта, па сутнасці, эмацыянальны летапіс нашай ваеннай гісторыі. 

Выстаўка складаецца з двух частак. У першую ўвайшлі кадры з фотатэкі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (стужкі «Канстанцін Заслонаў» (1941 г.), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959 г.)), а таксама з фотатэкі Дзяржфільмафонду Азербайджана («Братушка», 1975 г.). Аматараў кіно павінны зацікавіць малавядомыя кадры са здымак класічных стужак з архіваў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» — «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958 г.), «Праз могілкі» (1964 г.), «Я родам з дзяцінства» (1966 г.), «Вайна пад стрэхамі» (1967 г.), «Сыны ідуць у бой» (1968 г.), «Альпійская балада» (1965 г.) і г. д.

Заслугоўваюць увагі работы выдатнага савецкага фатографа Мікалая Гнісюка з калекцыі Н. Майданскай: кадры са здымак фільма «Ідзі і глядзі» (1985 г.), дзе можна пабачыць акцёра Аляксея Краўчанку і лакацыі каля вёскі Каменка Смалявіцкага раёна, а таксама здымачны працэс карціны «Дажыць да світання» (1975 г.).

З работ Яўгена Коктыша дэманструюцца партрэты пісьменніка Алеся Адамовіча, кінарэжысёра Элема Клімава, мастака-графіка Георгія Паплаўскага падчас здымак стужкі «Ідзі і глядзі». 
Вядомыя беларускія фільмы на тэму Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлены таксама кадрамі з фотатэкі БелТА і газеты «Звязда» «У жніўні 44-га...» (1999 г.), «Брэсцкая крэпасць» (2009 г.).
13_16 d.jpg

Другую частку выстаўкі складаюць эскізы і жывапісныя работы мастакоў беларускага кіно, сярод якіх нямала ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыялы — з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. 

Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з работамі выбітных аўтараў, сярод якіх — Юрый Альбіцкі (фільмы «Воўчая зграя»), «Дзень вяртання»), Уладзімір Белавусаў («Чужое імя», «Руіны страляюць...», «Доўгія вёрсты вайны», «Жадаю ўдачы»), Яўген Ганкін («Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Я родам з дзяцінства», «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Мама, я жывы!», «Яго батальён»), Уладзімір Дзяменцьеў («Трэцяя ракета», «Праз могілкі»).

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю