Top.Mail.Ru

Як бацьку аформіць дэкрэт, расказалі ў Мінпрацы

Як бацьку аформіць дэкрэт, паведамляе БелТА.


Каб бацька змог выйсці ў дэкрэт, неабходна ўзяць даведку з месца работы маці дзіцяці аб тым, што яна не знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, выйшла на работу і ёй спынена выплата дапамогі. Бацьку трэба напісаць заяву на імя наймальніка і разам з заявай прадаставіць пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, даведку аб складзе сям’і, даведку з месца работы маці. Пры гэтым у міністэрстве адзначылі, што адмовіць бацьку ў выхадзе ў дэкрэт не маюць права.

«Водпуск можна падзяліць. Напрыклад, першыя два гады з дзіцем сядзіць маці, а на трэці год дэкрэт афармляе тата. На час водпуску бацьку прызначаецца штомесячная дзяржаўная дапамога. Дапамога маме выплачваецца да канца месяца, у якім пададзена заява аб спыненні выплаты дапамогі, а водпуск тата можа аформіць адразу пасля прадастаўлення даведкі. Памер дапамогі з дня сыходу бацькі ў водпуск складае 100%», - адзначылі ў ведамстве.

У Мінпрацы таксама нагадалі, што права на водпуск і дапамогу ёсць не толькі ў бацькоў, але і ў працуючых бабуль і дзядуляў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю